БЕЛ Ł РУС

Севярынец расказаў, як на з’ездзе БХД лавілі агентаў

26.10.2026 / 09:46

Nashaniva.com

Павел Севярынец расказаў у сацсетках, як на з’езд Беларускай хрысціянскай дэмакратыі ў Беластоку прыйшлі дзяўчыны з заданнем здымаць відэа з удзельнікамі.

Фота: Радыё Рацыя

Калі робіш з'езд палітычнай партыі, негалоснае правіла — пры магчымасці павітацца і перакінуцца парай словаў з кожным дэлегатам ці госцем. 24 кастрычніка ў Беластоку гэтае правіла спрацавала найлепшым чынам.

На пачатку рэгістрацыі абыходжу залю і хол, гляджу — стаіць незнаёмая дзяўчына гадоў дваццаці, быццам нечым напалоханая. Падыходжу, вітаюся. Пачынаю размаўляць — як вы, што вы, адкуль даведаліся пра З'езд БХД… Глядзіць на мяне, быццам на іншапланецяніна. Бачу — не разумее па-беларуску. Ага.

— А кто вас прігласіл?

— А вот этот человек, — паказвае ў тэлефоне кантакт. — Сделать жівые відео с участнікамі съезда.

— Прекрасно, — кажу. — А вы откуда?

— Я с Украіны.

— Героям слава. Ідёмте со мной.

Анатоль, бяспека. Ветліва распытвае, фотае кантакт «таварыша з операддзела», тлумачыць дзяўчыне, што да чаго — а я ўжо краем вока фіксую сумятню ля століка рэгістрацыі гасцей. Зноў гучыць «Жівое відео».

На З'езд спрабуе ў якасці госця зарэгістравацца яшчэ адна дзяўчына. Тая ж гісторыя.

У двубоі БХД супраць КГБ Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя павяла 2:0.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула