БЕЛ Ł РУС

Памерла галоўны доктар 3‑й стаматалогіі Мінска

26.10.2026 / 12:15

Nashaniva.com

Вікторыя Музыкантава заўчасна пайшла з жыцця ў 40 год.

Пра смерць галоўнага доктара 3‑й стаматалагічнай паліклінікі Мінска Вікторыі Музыкантавай паведаміў камітэт па ахове здароўя Мінгарвыканкама.

«З глыбокім смуткам паведамляем, што на 41‑м годзе жыцця памерла таленавіты кіраўнік і выдатны доктар. Прайшоўшы шлях ад доктара-стаматолага-тэрапеўта да галоўнага доктара, яна зарэкамендавала сябе як высокакваліфікаваны спецыяліст.

Дзякуючы сваёй энергіі, стратэгічнаму мысленню і ўменню згуртаваць калектыў вакол агульных мэтаў, яна вывела ўстанову на новы ўзровень аказання медыцынскай дапамогі. Для ўсіх нас Вікторыя Алегаўна застанецца прыкладам рэдкага спалучэння высокага прафесіяналізму, прынцыповасці і глыбокай чалавечнасці», — гаворыцца ў спачуванні.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула