Футбаліст зборнай Беларусі быў у цягніку, які трапіў пад удар беспілотніка пад Варонежам
Руслан Мялкоўскі вяртаўся цягніком разам з маскоўскім «Лакаматывам» з матча ў Растове-на-Доне.
Беспілотнік трапіў у цягнік, у якім маскоўскі клуб ехаў пасля паразу ад «Растова» ў матчы чэмпіянату Расіі.
Беспілотнік пацэліў у цягнік Анапа — Масква за чатыры вагоны ад вагона, у якім ехалі футбалісты.
«На фоне інфармацыі, якая з’явілася ў СМІ, ФК «Лакаматыў» паведамляе, што каманда ў поўным складзе вярнулася на трэніровачную базу і прыступіла да падрыхтоўкі да матчаў Кубка і чэмпіянату Расіі. Усе службы клуба дзейнічалі аператыўна, зладжана і прафесійна», — гаворыцца ў паведамленні «Лакаматыва».
Руслан Мялкоўскі ўчора не гуляў, але быў заяўлены на матч.