БЕЛ Ł РУС

Латвія падоўжыць забароны на нерэгулярныя аўтобусныя рэйсы ў Беларусь

27.10.2026 / 22:06

Nashaniva.com

Урад Латвіі плануе падоўжыць яшчэ на год забарону на нерэгулярныя міжнародныя пасажырскія перавозкі аўтобусамі праз пункты пропуску на мяжы з Беларуссю і Расіяй.

Здымак ілюстрацыйны

Мяркуецца, што абмежаванні будуць дзейнічаць з 1 лістапада 2026 года да 31 кастрычніка 2027 года. Яны тычацца ўсіх перавозчыкаў незалежна ад краіны рэгістрацыі кампаніі або транспартнага сродку. Цяпер забарона дзейнічае да 31 кастрычніка 2026 года.

На беларуска-латвійскай мяжы абмежаванні распаўсюджваюцца на пункт пропуску Патэрніекі, якому з беларускага боку адпавядае пункт Грыгораўшчына. 

Пакуль забарона не распаўсюджваецца на рэгулярныя пасажырскія перавозкі. Аднак у Латвіі падрыхтавалі папраўкі да закона аб аўтамабільных перавозках, якія прадугледжваюць забарону з 10 студзеня 2027 года на рэгулярныя і нерэгулярныя міжнародныя аўтобусныя перавозкі пасажыраў у Беларусь і Расію. Таксама плануецца забараніць міжнародныя транзітныя перавозкі праз тэрыторыю Латвіі ў гэтыя краіны.

Чытайце таксама:

Латвія ўвяла лабараторныя праверкі ўсіх грузаў беларускага збожжа

Апублікавалі спіс тавараў, якія нельга будзе ўвозіць з Латвіі

Забаранілі ўвозіць у Беларусь шмат тавараў з Латвіі

У Латвіі затрымалі беларуса, які перавозіў мігрантаў

Каментары да артыкула