БЕЛ Ł РУС

Меланія Трамп: Зону перамір'я пашырылі за межы акупаваных Алешак

27.10.2026 / 22:14

Nashaniva.com

Першая лэдзі ЗША Меланія Трамп паведаміла ў сацыяльнай сетцы X, што ў акупаваных расійскімі войскамі Алешках Херсонскай вобласці сёння а 4‑й гадзіне паводле мінскага часу пачаў дзейнічаць рэжым спынення агню.

Меланія Трамп. Фота Anna Moneymaker / Getty Images

Паводле слоў Меланіі Трамп, перамір’е першапачаткова планавалася ўвесці 29 кастрычніка, але яго пачатак перанеслі на два дні раней, каб абараніць мірных жыхароў і палегчыць дастаўку жыццёва неабходнай гуманітарнай дапамогі. Рэжым цішыні будзе дзейнічаць уключна да 1 лістапада.

Меланія Трамп таксама заявіла, што зону перамір’я пашырылі за межы Алешак на іншыя тэрыторыі Херсонскай вобласці. Гэта павінна забяспечыць бяспечны праезд гуманітарных канвояў.

Жыхары акупаваных Алешак больш за год дамагаліся магчымасці эвакуацыі. За гэты час горад амаль цалкам аказаўся адрэзаным ад знешняга свету: там знікла электрычнасць, не хапае прадуктаў харчавання і лекаў. Паводле інфармацыі валанцёраў, вядомыя выпадкі смерці людзей ад голаду. У горадзе застаюцца каля дзвюх тысяч чалавек, у тым ліку амаль паўсотні дзяцей.

23 кастрычніка Расія і Украіна пры пасярэдніцтве Меланіі Трамп дамовіліся пра лакальнае перамір’е ў Алешках. Раней Еўрапейская камісія і Папа Леў XIV заклікалі Расію дазволіць дастаўку гуманітарнай дапамогі ў горад і даць жыхарам магчымасць выехаць.

Чытайце таксама:

У Алешках пад Херсонам пачаўся рэжым цішыні

Украіна і Расія абвясцілі рэжым спынення агню ў раёне Алешак з 27 кастрычніка

Меланія Трамп заявіла, што дамаглася гуманітарнага перамір'я ў Алешках

Папа Леў XIV сазваніўся з Пуціным па справе голаду ў Алешках

Жыхарам горада Алешкі пад Херсонам пагражае галодная смерць

Каментары да артыкула