БЕЛ Ł РУС

Арына Сабаленка названая самай запатрабаванай спартсменкай для рэкламадаўцаў

28.10.2026 / 10:48

Nashaniva.com

Беларуску назвалі самай прывабнай спартсменкай для рэкламадаўцаў. Яна апярэдзіла зорак сусветнага спорту.

Фота: Robert Prange/Getty Images 

Партал sportspro.com апублікаваў на сваёй старонцы цікавы рэйтынг «50 самых запатрабаваных спартсменаў свету». Топ складаўся на аснове трох фактараў: сілы асабістага брэнду, дынамікі папулярнасці і камерцыйнага патэнцыялу.

На першым радку аказалася беларуска тэнісістка Арына Сабаленка, яе агульны рэйтынг прывабнасці складае 80.95 бала са 100

sportspro.com

На другім радку фрыстайлістка і алімпійская чэмпіёнка з Кітая Эйлін Гу (рэйтынг прывабнасці — 74,95), грэцкі баскетбаліст нігерыйскага паходжання Яніс Адэтакумба — трэці (74,46), нарвежскі футбаліст Эрлінг Холанд — чацвёрты (74,18), тэнісіст Карлас Алькарас — пяты (73,16).

Крышціяну Раналду — 14, экс-першая ракетка свету Іга Свёнтак — 17-я, футбалісты Кіліян Мбапэ — 19, Вінісіус Жуніёр — 20-ы, Ламін Ямаль — 23-ы, Ліянель Месі — 27-ы, уладальнік «Залатога мяча» Гары Кейн — 45-ы. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула