БЕЛ Ł РУС

У Расіі пасля атакі дронаў загарэўся хімзавод «Азот». Ён пастаўляе сыравіну для вытворчасці выбухоўкі

28.10.2026 / 12:11

Nashaniva.com

У Новамаскоўску Тульскай вобласці пасля атакі беспілотнікаў паведамляюць пра пажар на заводзе «Азот» — адным з найбуйнейшых вытворцаў азотных угнаенняў у Расіі. Паводле ўкраінскай разведкі, прадпрыемства пастаўляла азотную кіслату заводу, які вырабляе выбуховыя рэчывы.

Пра пажар на «Азоце» паведаміў маніторынгавы канал Exilenova+. Паводле яго ацэнкі, гарыць устаноўка АМ-70 для вытворчасці аміяку.

Губернатар Тульскай вобласці Дзмітрый Міляеў пацвердзіў пашкоджанні інфраструктуры прамысловай зоны Новамаскоўска, але канкрэтнага прадпрыемства не назваў. Паводле яго, пашкоджаныя таксама жылыя дамы, адзін чалавек трапіў у бальніцу. Губернатар заявіў пра збіццё 64 беспілотнікаў над рэгіёнам.

«Азот» уваходзіць у групу «ЕўраХім» і выпускае аміяк, аміячную салетру, карбамід і метанол. Значэнне прадпрыемства выходзіць за межы сельскай гаспадаркі: паводле Службы знешняй разведкі Украіны, завод пастаўляў азотную кіслату заводу імя Свярдлова ў Дзяржынску Ніжагародскай вобласці— вытворцу выбуховых рэчываў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула