У Брэсце мужчына забіў нажом жонку і цешчу
У Брэсце расследуюць падвойнае забойства, якое адбылося раніцай 28 кастрычніка ў кватэры шматпавярховага дома, паведамляе Следчы камітэт.
Скрыншот з відэа
Паводле папярэдніх звестак, 50‑гадовы мужчына нанёс нажавыя раненні сваёй 35‑гадовай жонцы і яе 56‑гадовай маці. Абедзве жанчыны памерлі ад атрыманых пашкоджанняў.
Следчае ўпраўленне Следчага камітэта па Брэсцкай вобласці распачало крымінальную справу паводле часткі 2 артыкула 139 Крымінальнага кодэкса Беларусі — за забойства двух чалавек.
Падазраванага затрымалі. З яго ўдзелам праводзяцца следчыя дзеянні.