БЕЛ Ł РУС

Двух беларусаў падазраюць у планаванні дыверсій пад нямецкім Нюрнбергам

29.10.2026 / 09:59

Nashaniva.com

Нямецкія спецслужбы сцвярджаюць, што двое мужчыны ўдзельнічалі ў планаванні серыі нападаў на чыгуначную і энергетычную інфраструктуру ў раёне Нюрнберга, яны арыштаваныя, піша Welt.

Мюнхенская пракуратура расследуе справу двух беларусаў, гэта выданню пацвердзілі крыніцы ў сілавых структурах.

Двое мужчын ва ўзросце 39 і 50 гадоў падазраюцца ў спробе падпалу каля чыгуначнай каляіны і лініі электраперадачы.

Абодва падазраваныя знаходзяцца пад вартай з пачатку кастрычніка.

Паводле звестак Welt, гэта тыя самыя мужчыны, якія знаходзяцца пад следствам румынскіх органаў бяспекі. Абодва нібыта былі датычныя да падпалу прамысловага парку ў горадзе Брашаве ў ноч на 14 верасня.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула