Расійскі дрон ударыў па чыгуначнай платформе ў Дняпры: 13 загінулых
Расія сёння нанесла ўдар рэактыўным дронам па чыгуначным вакзале ў Дняпры.
Удар прыйшоўся на адну з платформаў, дзе ў гэты час знаходзілася электрычка Дняпро — Запарожжа.
Нягледзячы на абвешчаную павышаную небяспеку, на платформе знаходзіліся людзі.
13 загінулых, пяцёра параненых, паведаміў кіраўнік абласной адміністрацыі Аляксандр Ганжа.