Дзве 15‑гадовыя дзяўчыны загінулі ў выніку ўдару па Чарнігаве
Расійскі беспілотнік сёння атакаваў цэнтр Чарнігава.
Паводле слоў кіраўніка абласной адміністрацыі Дзмітрыя Брыжынскага, у выніку атакі загінулі дзве 15‑гадовыя дзяўчыны.
Яшчэ 15 чалавек атрымалі раненні, сярод іх — двое непаўналетніх ва ўзросце 10 і 16 гадоў.
Пасля ўдару ўзніклі пажары ў краме і двух аўтамабілях.
Работы па ліквідацыі наступстваў атакі працягваюцца.