Ілюзія, анамалія, НЛА? У Мінску на небе заўважылі загадкавае свячэнне
Мінчукі, якія выйшлі на шпацыр 28 кастрычніка, маглі заўважыць у небе незвычайнае свячэнне. Беларусы ў розных частках горада назіралі як адзінкавыя, так і парныя слупы святла. Паводле слоў відавочцаў, такія крыніцы святла «то з'яўляліся, то знікалі», піша «Анлайнер».
У Threads кінуліся гадаць, што ж гэта было — анамалія, ілюзія ці ўвогуле касмічны карабель? Такія здагадкі гучаць цікава, але рэальнасць куды больш празаічная.
Светлавыя слупы, якія ўзніклі ў паветры, — гэта атмасферная аптычная з'ява. Яна ўзнікае праз тое, што святло ад ліхтароў, пражэктараў ці іншых яркіх крыніц адбіваецца ад граняў малюсенькіх плоскіх ледзяных крышталяў, што знаходзяцца ў паветры.
У выніку назіральніку здаецца, што ад крыніцы святла ўверх ці ўніз цягнецца вертыкальны светлавы слуп. Такія слупы могуць быць жоўтымі, аранжавымі, белымі або чырванаватымі.
Чытайце таксама:
Трамп адменіць абмежаванні на выкіды метану для нафтагазавай галіны