БЕЛ Ł РУС

Перад Дзядамі на мінскія могілкі паедзе больш транспарту

30.10.2026 / 14:15

Nashaniva.com

У Мінску павялічаць колькасць аўтобусаў на некалькіх гарадскіх маршрутах. Гэта звязана з прагназаваным павелічэннем пасажырапатоку 31 кастрычніка — 1 лістапада, паведамляе прадпрыемства «Сталічны транспарт і сувязь».

Змены закрануць маршруты да могілак:

Адначасова з 2 лістапада штодня адмяняюцца рэйсы аўтобуса №178Э, якія адпраўляюцца ад аўтастанцыі «Аўтазаводская» ў 19:05 і 20:05, а ад могілак «Лясныя» — у 19:30 і 20:30.

З 14 лістапада ў выхадныя дні таксама адменяць рэйсы з адпраўленнем ад АС «Аўтазаводская» ў 10:01, 11:01, 12:01, 13:01, 14:01, 15:01 і 16:01, а ад могілак «Лясныя» — у 10:27, 11:27, 12:27, 13:27, 14:27, 15:27 і 16:27.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула