БЕЛ Ł РУС

Украіна ўдарыла па расійскай вытворчасці ракет і СПА

1.11.2026 / 13:48

Nashaniva.com

Паводле прэзідэнта Украіны, у Растоўскай вобласці пад удар трапіў камбінат «Каменскі». Таксама былі пашкоджаныя расійскія сродкі супрацьпаветранай абароны агульным коштам на 70 мільёнаў даляраў.

Уладзімір Зяленскі паведаміў пра ўдар па камбінаце «Каменскі» — прадпрыемстве расійскага абаронна-прамысловага комплексу, задзейнічаным у вытворчасці ракет.

«Нашы дальнабойныя санкцыі — у Растоўскім рэгіёне», — напісаў ён.

Паводле Зяленскага, пад удар таксама трапілі комплекс «Панцыр-С2» і камандна-штабная машына сістэмы С-400 «Трыумф». Агульны кошт гэтых аб’ектаў СПА ён ацаніў прыкладна ў 70 мільёнаў даляраў.

Прэзідэнт Украіны падзякаваў вайскоўцам за дакладнасць удараў.

«Справядліва абараняемся ад расійскай агрэсіі і робім усё, каб зменшыць магчымасці Расіі яе працягваць», — заявіў Зяленскі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула