Пад Магілёвам зацвіло цэлае поле васількоў ФОТАФАКТ
Кастрычнік выдаўся адным з самых цёплых за ўсю гісторыю метэаназіранняў.
Сёлета цэлае поле васількоў, альбо валошак заўважылі ў Магілёўскім раёне.
«Першы раз на сваёй памяці бачу такое. Лістапад, а на фоне жоўтых дрэў — цэлае поле валошак замест перааранай зямлі. Цуд ды і толькі», — напісаў у сваіх сацыяльных сетках фатограф Аляксей Угальнікаў.
Вядома, што васількі здольныя даць другую хвалю ўсходаў за сезон, калі дзённая тэмпература дастаткова высокая, а ўначы няма замаразкаў.