БЕЛ Ł РУС

Стваральнік Claude прыцягнуў рэкордныя 81,3 мільярда даляраў пры выхадзе на біржу

19.11.2026 / 09:46

Nashaniva.com

Кампанію Anthropic ацанілі ў 1,5 трыльёна даляраў. Яе першаснае размяшчэнне акцый стала найбуйнейшым у гісторыі, перасягнуўшы рэкорд SpaceX, піша Reuters.

Кампанія Anthropic, якая распрацоўвае чат-бот Claude, правяла найбуйнейшае ў гісторыі першаснае размяшчэнне акцый — IPO. Яна прыцягнула 81,3 мільярда долараў, перасягнуўшы рэкорд SpaceX Ілана Маска, усталяваны ў чэрвені.

Акцыі прадалі па 83 долары — даражэй, чым планавалі першапачаткова. Праз высокі попыт кампанія таксама павялічыла колькасць акцый на продаж. Ацэнка Anthropic дасягнула 1,5 трыльёна долараў.

Асобна кампанія прыцягвае яшчэ 26 мільярдаў долараў праз прыватны продаж акцый. Разам абедзве здзелкі прынясуць ёй 107 мільярдаў. Таргі на Nasdaq павінны пачацца 19 лістапада.

Попыт на Claude, асабліва на інструмент для праграмавання Claude Code, хутка расце. Але разам з даходамі павялічваюцца і выдаткі: Anthropic ужо ўзяла на сябе абавязацельствы выдаткаваць амаль 900 мільярдаў долараў на вылічальныя магутнасці.

Таму рэкордны продаж акцый яшчэ не здымае галоўнага пытання інвестараў: ці змогуць даходы ад штучнага інтэлекту апраўдаць велізарныя ўкладанні ў яго.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула