БЕЛ Ł РУС

Новы хітрык махляроў. Зараз тэлефануюць нібы ад імя «Белэнерга» і прапануюць праверыць электрычнасць

23.11.2026 / 10:07

Nashaniva.com

А потым пагражаюць адключыць электрычнасць.

У мінскую міліцыю звярнуўся 40‑гадовы жыхар сталіцы, якому патэлефанавалі тэлефонныя махляры пад новай падставай. Незнаёмец прадставіўся супрацоўнікам «Белэнерга» і папярэдзіў мінчаніна пра магчымае адключэнне электрычнасці на наступным тыдні, паведамляе «Міліцыя Мінска».

Ён паведаміў, што ў гэты час штатныя электрыкі нібыта будуць абыходзіць кватэры, каб праверыць напружанне, і прапанаваў аформіць заяўку на наведванне.

Мінчук назваў свае асабістыя даныя і прадыктаваў код, які прыйшоў яму ў СМС. Пасля гэтага званок перапыніўся, а на сувязь выйшла «следчая». Яна заявіла, што нібыта перахапіла падазроны званок ад махляроў. Таксама яна паведаміла мінчуку, што ад яго імя толькі што быў ажыццёўлены грашовы перавод за мяжу.

Пачуўшы пра грошы і крымінальную адказнасць, мужчына зразумеў, што яго спрабуюць падмануць, і звярнуўся ў міліцыю.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула