Зяленскі: Кушнер і Уіткаф хочуць, каб мірнае пагадненне было заключана яшчэ да студзеня
«Надышоў час сесці за стол перамоў і спыніць вайну», — сказаў прэзідэнт Украіны.
Джарэд Кушнер, Стыў Уіткаф і Уладзімір Зяленскі. Фота: Yuliia Ovsiannikova/ Ukrinform/Future Publishing via Getty Images
Уладзімір Зяленскі заявіў, што спецпрадстаўнікі Дональда Трампа Джарэд Кушнер і Стыў Уіткаф намагаюць на «як мага хутчэйшым» укладанні пагаднення аб завяршэнні вайны Расіі супраць Украіны і хацелі б дасягнуць яго да студзеня. Пра гэта Зяленскі заявіў у інтэрв'ю Bloomberg, піша «Украінская праўда».
Зяленскі заявіў, што Украіна будзе дамагацца значнага пакета вайсковай дапамогі ад ЗША і ўзмацнення санкцый супраць Расіі, калі не будзе ўкладзенае мірнае пагадненне, прымальнае для Кіева.
«Узровень падтрымкі Украіны і санкцый павінен быць такім, каб стаць выразным сігналам для расіян. Надышоў час сесці за стол перамоў і спыніць вайну», — падкрэсліў ён.