БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка так прагне міру, што гатовы сам завезці Зяленскага да Пуціна ў Маскву

24.11.2026 / 21:28

Nashaniva.com

Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв'ю французскаму часопісу Le Point, якое даў 17 лістапада, заявіў, што гатовы разам з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім прыляцець у Маскву на перамовы з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным. 

Фота: БелТА

Падчас размовы з Лукашэнкам прыгадалі, што раней Пуцін, каментуючы магчымасць сустрэчы з Зяленскім, прапаноўваў яму прыехаць у Маскву. Аднак з улікам цяперашніх абставін такая прапанова выглядае надта небяспечнай, а таму нерэалістычнай.

Лукашэнка прапанаваў уласны варыянт: ён гатовы разам з Зяленскім сесці ў самалёт і прыляцець у расійскую сталіцу. Паводле яго слоў, ён мог бы выступіць гарантам бяспекі ўкраінскага прэзідэнта.

Ён заявіў, што ў такім фармаце бакі маглі б нібыта хутчэй дамовіцца пра спыненне вайны і будучае ўладкаванне рэгіёна, чым падчас перамоваў з еўрапейцамі. Таксама Лукашэнка ўпэўнены, што людзі падтрымалі б такую дамоўленасць.

Ён сцвярджае што будучыню Украіны, Беларусі і Расіі ўрэшце будуць вызначаць гэтыя тры краіны, якія, маўляў, гістарычна і цяпер адыгрываюць галоўную ролю ў рэгіёне.

На заўвагу журналісткі, што Зяленскі не пагодзіцца на такі фармат перамоў, Лукашэнка адказаў, што ў такім выпадку ўкраінскаму прэзідэнту варта працягваць вайну і самому адпраўляцца на фронт са зброяй. Ён падкрэсліў, што вайну трэба спыніць і што бакі маглі б дамовіцца.

Чытайце таксама:

Лукашэнкаўская прапаганда пагражае Еўрасаюзу, калі той «адмовіцца прыняць новую рэальнасць»

Лукашэнка прызначыў новага віцэ-прэм'ера, адказнага за сельскую гаспадарку

У Генпракуратуры прапанавалі памяняць гарадскія гербы, на якіх ёсць «Пагоня»

Каментары да артыкула