БЕЛ Ł РУС

У Францыі назвалі ўмову для перамоваў у Маскве

25.11.2026 / 07:59

Nashaniva.com

Францыя гатовая пагадзіцца на запрашэнне ў Маскву для перамоваў, але пры ўмове, што Еўропа будзе ўдзельнічаць у кантактах па ўрэгуляванні сітуацыі ва Украіне. Пра гэта заявіў РБК прадстаўнік пасольства Францыі ў Расіі

Прэзідэнт Эмануэль Макрон. Фота: Byron Smith/Getty Images

«Як ужо заявілі ў Елісейскім палацы, ёсць адна ўмова: мы павінны атрымаць пацвярджэнне таго, што Еўропа атрымае паўнавартаснае месца за сталом перамоваў па ўрэгуляванні сітуацыі ва Украіне», — падкрэсліў суразмоўца.

Паводле яго слоў, дакладная дата і падрабязнасці патэнцыйнага візіту «еўратройкі» ў Маскву пакуль не вызначаныя.

Ён адзначыў, што атрыманае запрашэнне дае падставы для аптымізму, паколькі да гэтага часу Расія выступала супраць прысутнасці Еўропы на перамовах, аддаючы перавагу кантактам выключна з амерыканцамі. Такая пазіцыя, паводле яго слоў, грунтавалася на перакананні, што ЗША ўсё вырашаюць за ЕС.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула