Праезд даражэе ў Брэсцкай, Гомельскай і Гродзенскай абласцях
Талончык падаражэе на 10 капеек.
Фота: Lookby.Media
Следам за Мінскам і Магілёўскай вобласцю павышаюцца тарыфы на праезд у грамадскім транспарце ў Брэсцкай, Гомельскай і Гродзенскай абласцях.
Ад сёння. 25 лістапада, у Гомельскай і Брэсцкай абласцях кошт праезду на звычайных і хуткасных маршрутах з 25 лістапада складзе 1,15 рубля, а на экспрэсных — 1,25 рубля.
У Гродзенскай вобласці праезд падаражэе з пятніцы: 1,15 рубля за праезд на звычайных і хуткасных маршрутах і 1,25 рубля на экспрэсных пачнуць дзейнічаць з 27 лістапада.
Пакуль нічога не вядома пра падаражанне праезду ў Мінскай і Віцебскай абласцях
Учора стала вядома пра павышэнне кошту праезду ў Мінску і Магілёўскай вобласці. Тарыфы павышаюцца на 10 капеек.
К Мінску праезд у грамадскім наземным транспарце будзе складаць адзін рубель 20 капеек, у метро — адзін рубель 25 капеек.
Чытайце таксама:
З серады ў Мінску і Магілёўскай вобласці падаражэе грамадскі транспарт
Пасля падаражання праезду мінчукі традыцыйна сталі ў чэргі па жэтоны ФОТАФАКТ
У Мінску ёсць маршрутка, дзе можна аплаціць праезд звычайным талонам