БЕЛ Ł РУС

Абвешчаная пераможца конкурсу «Міс Сусвет-2026»

25.11.2026 / 10:03

Nashaniva.com

Пераможцай міжнароднага конкурсу прыгажосці «Міс Сусвет-2026» стала 27‑гадовая прадстаўніца Пуэрта-Рыка Джэніфер Барэта. Сёлета за карону змагаліся 116 удзельніц.

Джэніфер Барэта. Фота: Jaydee Lee / Getty Images 

Фінал юбілейнага, 75‑га конкурсу прайшоў у сталіцы Пуэрта-Рыка — горадзе Сан-Хуане.

27‑гадовая Барэта стала шостай прадстаўніцай астраўной дзяржавы, якая заваявала гэты тытул, і першай за апошнія 20 гадоў.

Ад Беларусі ўдзел брала 22‑гадовая Алія Кароткая, пераможца конкурсу «Міс Беларусь — 2025», але яна не ўвайшла ў топ-30 у Пуэрта-Рыка.

Алія Кароткая. Фота: sb.by

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула