БЕЛ Ł РУС

Турыстычны аўтобус з Беларусі ўразіў аўстрыйцаў сваім тэхнічным станам ФОТА

25.11.2026 / 10:59

Nashaniva.com

У аўтобусе з Беларусі рулявы шарнір быў абматаны анучай. Пры праверцы ён проста рассыпаўся.

Фота: Jürgen Fuchs / Kronen Zeitung

Кіраўнік службы тэхнічнага кантролю аўстрыйскай зямлі Штырыя Ёрг Офнер назваў аўтобус з Беларусі самым шакавальным выпадкам у сваёй практыцы. Пра яго ён расказаў у інтэрв’ю Kronen Zeitung, прысвечаным небяспечным няспраўнасцям, якія выяўляюць падчас дарожных праверак.

«Найбольш жахлівым для мяне быў турыстычны аўтобус з Беларусі, у якога рулявы шарнір быў абматаны анучай. Калі мы раскрылі гэты вузел, дэталі рассыпаліся, і ён імгненна застаўся без рулявога кіравання», — успамінае Офнер.

Калі менавіта правяралі аўтобус, колькі ў ім было пасажыраў і якому перавозчыку ён належаў, выданне не ўдакладняе.

Напярэдадні каляднага сезона аўстрыйскія інспектары ўзмацняюць праверкі турыстычных аўтобусаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула