БЕЛ Ł РУС

Сярэдні заробак у бюджэтнікаў складае дзве тысячы рублёў «чыстымі»

25.11.2026 / 11:26

Nashaniva.com

Сярэдні налічаны заробак (то-бок «бруднымі») у кастрычніку склаў 2353,6 рубля. У параўнанні з вераснем ён вырас на 27,3 рубля.

Калі ж браць «чыстымі», то гэта 2023,5 рубля. У даляравым эквіваленце за кастрычнік — $784,4 «бруднымі» і $674,6 «чыстымі».

Сярэдні заробак бюджэтнікаў у кастрычніку склаў:

Белстат учора паведаміў, што ў кастрычніку сярэдні заробак «бруднымі» склаў 3119,9 рубля. У параўнанні з вераснем ён вырас на 20 рублёў.

Калі ж браць «чыстымі», то сярэдні заробак будзе 2683 рубля. Калі ж браць сярэдні курс даляра за кастрычнік, то 1039,8 даляра «бруднымі» і, адпаведна, $894 «чыстымі».

З 1 студзеня вырасце мінімальны заробак, ён будзе 964 рублі (зараз мінімалка складае 858 рублёў)

Чытайце таксама:

Сярэдні заробак у кастрычніку вырас на 20 рублёў

З 1 студзеня павялічыцца мінімальны заробак

Каментары да артыкула