БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка параўнаў беларускую і французскую мадэль кіравання

25.11.2026 / 12:39

Nashaniva.com

Лукашэнка ў інтэрв’ю французскаму Le Point выказаўся пра свой стыль кіравання і беларускія выбары, паведамляе БелТА.

Адказваючы на пытанне, ці мае для яго значэнне тое, што на Захадзе яго лічаць аўтакратам або дыктатарам, Аляксандр Лукашэнка сказаў: «Тое, што ў маёй палітыцы прысутнічаюць ноткі аўтарытарызму, — гэта праўда. У нас такая ўлада. У вас (у Францыі) таксама жорсткая сістэма ўлады. У нас — яшчэ больш жорсткая. Згодна з Канстытуцыяй».

Ён патлумачыў, што гэта тычыцца кіравання і палітычнага ладу Беларусі, дзе кіраўнік краіны адказвае практычна за ўсё.

«Усё сыходзіцца на прэзідэнце: кадравая палітыка, вызначэнне знешняй і ўнутранай палітыкі. Згодна з нашай Канстытуцыяй», — сказаў ён.

Аляксандр Лукашэнка расказаў, што такія шырокія прэзідэнцкія паўнамоцтвы былі неабходныя, каб «зляпіць, выбудаваць нашу дзяржаву» ў 1990‑я гады пасля здабыцця незалежнасці.

«Я ж не меў гэтай улады, калі мяне абралі. У нас парламент меў вялікую ўладу і гэтак далей. І любыя мае спробы нешта змяніць дзеля нармальнага жыцця людзей наткнуліся на супраціўленне ў парламенце. Прыкладна як у ЗША (гаворка пра Кангрэс, які нароўні з прэзідэнтам таксама валодае шырокімі паўнамоцтвамі), не кажучы ўжо пра сутнасць палітыкі Трампа і маёй. Немагчыма было працаваць», — дадаў Лукашэнка.

Тады, у 1996 годзе, ён вынес пытанне аб палітычным ладзе краіны на рэферэндум.

«Народ прыняў гэтую Канстытуцыю, паводле якой мы жывём. Папраўкі мы ўносілі ў гэтую Канстытуцыю. Народ галасаваў, — сказаў ён — Ёсць вынікі. Я ў гэтым плане дзейнічаў (правільна ці няправільна) як мог. Тое, што вы бачыце, — усё гэта створана пры цяперашняй прэзідэнцкай уладзе».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула