Крэмль пракаментаваў звесткі пра 700 тысяч загінулых на вайне ва Украіне
І заклікаў верыць толькі Мінабароны Расіі.
Здымак ілюстрацыйны. Фота з канала батальёнаў «Аланія» і «Шторм Асеція»
Прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў заклікаў «не браць пад увагу» паведамленні пра тое, што ў вайне з Украінай загінулі больш за 700 тысяч расійскіх вайскоўцаў.
«Адзіны, хто можа агучваць звесткі пра страты, — гэта Міністэрства абароны РФ. Я прапаную не браць пад увагу ніякія іншыя даныя», — заявіў ён.
Такім чынам Пяскоў адказаў на пытанне журналістаў пра тое, што некалькі выданняў апублікавалі матэрыялы пра тое, што Расія нібыта страціла каля 700 тысяч чалавек забітымі падчас правядзення «СВА».