БЕЛ Ł РУС

У Польшчы памёр 27‑гадовы беларускі былы палітвязень

25.11.2026 / 14:56

Nashaniva.com

У Беларусі яго асудзілі на тры гады калоніі

У Польшчы памёр 27‑гадовы беларускі былы палітвязень. Пра гэта паведамляе праваабарончая ініцыятыва dissidentBY. Імя беларуса не называецца.

У Беларусі яго затрымалі ў межах крымінальнай справы, звязанай з падзеямі 2020 года, і асудзілі на тры гады калоніі. Пасля вызвалення ён з'ехаў з Беларусі і пераехаў у Польшчу.

На польскай платформе Zrzutka.pl абвешчаны збор сродкаў на развітанне з ім. Плануецца сабраць 7200 злотых (1 600 еўра), каб пакрыць неабходныя выдаткі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула