БЕЛ Ł РУС

Урсула фон дэр Ляен запатрабавала ад Расіі пагадзіцца на зімовае перамір'е

25.11.2026 / 16:09

Nashaniva.com

Паводле слоў кіраўніка Еўракамісіі, менавіта так Расія павінна прадэманстраваць гатоўнасць да дасягнення дамоўленасцяў па ўкраінскім канфлікце.

Урсула фон дэр Ляен. Фота: AP Photo/Geert Vanden Wijngaert

Старшыня Еўракамісіі запатрабавала ад Расіі пагадзіцца на зімовае перамір’е ў дачыненні да энергетычнай інфраструктуры і забяспечыць бяспечны праход суднаў па Чорным моры перад пачаткам перамоваў па Украіне з удзелам еўрапейскіх прадстаўнікоў. 

«Расія павінна пагадзіцца на зімовае перамір’е ў дачыненні да энергетычнай інфраструктуры і дамоўленасць аб бяспечным праходзе суднаў па Чорным моры», — заявіла яна сёння.

Паводле слоў фон дэр Ляен, менавіта так Расія павінна прадэманстраваць гатоўнасць да дасягнення дамоўленасцяў па ўкраінскім канфлікце.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула