БЕЛ Ł РУС

Мінчанка аддала ашуканцам 10 тысяч даляраў і 18 тысяч рублёў, паверыўшы ў новую схему падману

26.11.2026 / 09:07

Nashaniva.com

Аферысты патэлефанавалі 69‑гадовай жанчыне, прадставіўшыся супрацоўнікамі няіснай страхавой кампаніі, і папрасілі назваць ідэнтыфікацыйны нумар з пашпарта.

Пасля гэтага паступіў другі званок — ужо ад ілжэсупрацоўніка міліцыі. Незнаёмец параіў жанчыне задэклараваць усе свае зберажэнні праз кур'ера Нацбанка. Інакш, паводле яго слоў, грошы маглі канфіскаваць падчас ператрусу ў межах крымінальнай справы, паведаміла «Міліцыя Мінска».

Мінчанка паверыла ашуканцам і вынесла дзяўчыне-кур'еру свае зберажэнні: 10 тысяч даляраў і 18 тысяч рублёў.

Жанчына суткі чакала, пакуль у банку правераць яе грошы і вернуць іх. Калі гэтага не адбылося, яна звярнулася ў міліцыю.

Аператыўнікі высветлілі асобу дзяўчыны-кур'ера і затрымалі яе. Аказалася, што яна таксама стала ахвярай ашуканцаў, якія выкарысталі схему з нібыта супрацоўнікам мабільнага аператара. Дзяўчына выконвала іх заданні, каб пазбегнуць крымінальнай адказнасці.

Грошы яна паспела пакінуць у схованцы, адкуль іх забраў наступны кур'ер.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула