БЕЛ Ł РУС

Штодзённая радыёперадача «Сто гадоў «Нашай Нівы»

2.10.2006 / 13:45

Зьміцер Панкавец

«Сто гадоў «Нашай Нівы»: ад панядзелка да пятніцы ў ранішнім этэры радыё «Свабода»

Да стагодзьдзя газэты «Наша Ніва» радыё «Свабода» распачынае новы праект, аўтарам якога ёсьць Зьміцер Падбярэскі.

«З панядзелка і да канца году замест штодзённай праграмы «Цытаты мінулага», дзе мы перачытвалі старыя газэты, мы будзем чытаць у ранішнім этэры выключна «Нашу Ніву». Такое рашэньне напярэдадні стагодзьдзя газэты прыняло нашае кіраўніцтва, – кажа Зьміцер Падбярэскі. – Штотыдзень мы будзем імкнуцца зачытваць навіны аднаго асобна ўзятага нумару і так да канца году».

На пытаньне, ці плянуе радыё «Свабода» яшчэ неяк адзначаць юбілей «Нашай Нівы» Падбярэскі кажа, што нешта яшчэ абавязкова мусіць быць, але пра гэта лепш пытацца ў праскага кіраўніцтва.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула