БЕЛ Ł РУС

Шэйман займаецца кампаніяй Лукашэнкі?

8.10.2010 / 20:34

Мікола Бугай

Ён прысутнічаў на нарадзе поплеч з Радзьковым.

На нарадзе ў Аляксандра Лукашэнкі па пытанні правядзення прэзідэнцкіх выбараў, акрамя кіраўніка ініцыятыўнай групы беларускага кіраўніка, міністра адукацыі Аляксандра Радзькова, прысутнічаў былы сакратар Рады бяспекі, а цяпер асабісты памочнік Лукашэнкі Віктар Шэйман.

Нагадаем, што Віктар Шэйман нароўні з былым кіраўніком спецназа ўнутраных войскаў Дзмітрыем Паўлічэнкам падазраваўся міжнароднай супольнасцю ў датычнасці да выкраданняў і забойстваў лідэраў апазіцыі Віктара Ганчара, Юрыя Захаранкі, Анатоля Красоўскага і журналіста Дзмітрыя Завадскага. Ён страціў пасаду сакратара Рады бяспекі пасля нашумелага выбуху ў часе святкавання 3 Ліпеня ў 2008 годзе.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула