БЕЛ Ł РУС

Нядзеля ля тэлевізара

19.11.2006 / 12:35

Андрэй Расінскі

«Рагаты бастыён», «Неба. Самалёт. Дзяўчына», «Сан Фэлічэ», «Брус Усемагутны», «Кропка».

«Рагаты бастыён». БТ, 12.10.

Беларусь, 1964, рэж. Пётр Васілеўскі

Камэдыя паводле п’есы Андрэя Макаёнка «Лявоніха на арбіце».

Беларускія акторы ў беларускай камэдыі.

«Неба. Самалёт. Дзяўчына». СТВ, 20.45

Расея, 2002, рэж. Вера Сторажава

Мэлядрама

Сьцюардэса і журналіст пазнаёміліся выпадкова. Але, як ім сустрэцца, калі ён на зямлі, а яна — у небе?

«Сан Фэлічэ». «Лад», 21.00.

Італія — Францыя, 2004, рэж. Паола і Віторыя Тавіяні

Гістарычная драма паводле раману Аляксандра Дзюма, 1-ая і 2-ая сэрыі.

Неапаль, 18 стагодзьдзе. Арыстакратка Луіза разам з каханкам-бунтаўніком Сан Фэлічэ зьбіраецца скінуць манархію (!) і ўсталяваць у Італіі рэспубліку (!!)…

«Брус Усёмагутны». АНТ, 21.35.

ЗША, 2003, рэж. Том Шэд’як

Фантастычная камэдыя

Усявышняму надакучылі просьбы тэлевядоўцы Бруса Нолана — і Брусу даецца тыдзень самому пакіраваць сьветам…

Рэдкі прыклад «народнага» кінахрысьціянства. Панібрацкі чорнаскуры Бог (Морган Фрымэн), «гумавы» хуліган Джым Кэры (Брус) — але ў эксцэнтрычнай карціне вырашаюцца не абы якія пытаньні: аб любові і свабодзе волі.

«Кропка». БТ, 23.10.

Расея, 2006, рэж. Юры Мароз

Змрочная драма пра прастытутак, якая нагадвае перабудовачныя стужкі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула