БЕЛ Ł РУС

Маці й сястра міліцыянта Класкоўскага дзякуюць шведскаму ўраду

7.02.2011 / 15:28

Сяргей Гезгала

Людміла і Вольга Класкоўскія звярнуліся да шведскага ўрада з адкрытым лістом. У ім яны дзякуюць за пазіцыю Швецыі ў беларускім пытанні. Яны просяць «выкарыстаць у далейшым усялякія палітычныя і эканамічныя механізмы, каб спыніць нарэшце бясконцыя рэпрэсіі супраць грамадзянскай супольнасці Беларусі».

Аляксандр Класкоўскі, былы міліцыянт, — адзін з 54 асобаў, што праходзяць па справе аб «беспарадках» 19 снежня. Ён быў адным з актыўных удзельнікаў акцыі пратэсту супраць дыктатуры ў Беларусі.

Ягоныя маці і сястра ўжо некалькі гадоў як жывуць у Швецыі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула