БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка адмаўляе сувязі з Беразоўскім

19.02.2011 / 20:46

Сяргей Гезгала

Аляксандр Лукашэнка заявіў, што «ўпершыню чуе» пра гэта.

Аляксандр Лукашэнка лічыць качкай гісторыю з сакрэтным нататнікам Барыса Беразоўскага.

Нагадаем, што расейскія СМІ паведамілі, што пры раскрыцці сеткі падпольных казіно расейскія спецслужбы выявілі мноства дакументаў, сярод якіх і сакрэтны нататнік кагосьці з кампаньёнаў Беразоўскага. У ім меліся звесткі аб сувязях Беразоўскага з беларускімі чыноўнікамі.

Аляксандр Лукашэнка заявіў, што «ўпершыню чуе» пра гэта, але адразу перайшоў да аналізу: «Беразоўскі ж у Расеі не жыве, наколькі я ведаю. Па-мойму, гэта чарговая качка, камусьці патрэбная ў Расіі, каб яшчэ раз паказаць, што Бацька не тым займаецца». «Гэта абсалютная хлусня. Я ў гэта не веру».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула