БЕЛ Ł РУС

Каманду Лукашэнкі на «Мінскай лыжні» зноў прапусцілі на першае месца

26.02.2011 / 17:39

Сяргей Гезгала

З пункту гледжання здаровага сэнсу і агульначалавечай этыкі гэта часам выглядае спецыфічна.

Каманда, за якую на апошнім этапе бег Адяксандр Лукашэнка, традыцыйна выйграла лыжную эстафету 4 на 2,5 км сярод рэспубліканскіх органаў дзяржкіравання. Другое месца заняла каманда службы аховы прэзідэнта, трэцяе — Мінабароны.

Традыцыйна ў гэтую каманду ўваходзяць спартоўцы-чэмпіёны, а ў часе бегу Аляксандра Лукашэнкі канкурэнты пры патрэбе прытарможваюць.

Лукашэнка надае вялікае значэнне, каб «Прэзідэнт» заўжды і ўсюды выйграваў спаборніцтвы, у якіх удзельнічае, хоць з пункту гледжання здаровага сэнсу і агульначалавечай этыкі гэта часам выглядае спецыфічна.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула