БЕЛ Ł РУС

Алесь Палынскі. Верш з нагоды ад'езду Міхалевіча і прыезду Пуціна

18.03.2011 / 11:47

Алесь Палынскі

З нагоды ад’езду з краіны
Алеся Міхалевіча ды прыезду ў краіну
Уладзіміра Пуціна.


Я ўжо не наіўны прастак,
Не чытаю казкі пра Герду і Грэтэль.
А нас прымушаюць жыць так,
Як быццам руіны дагэтуль
Страляюць ў упор.

Бор,
Партызанскі бор,
Пасечаны кулямі сваіх і чужынцаў —
Нашым продкам нямы дакор —
Не засталося ні каралёў, ні прынцаў.

Іх ролю на падмостках дваццаць першага веку
Выконваюць жакі,
Прыдуманыя Французскай рэвалюцыяй лекі —
Начныя жахі.

Доктару Гільятэну
Не сніліся нашыя галовы.
Хто б дапісаў на Берлінскую сцену
Лозунгі нашаю мовай?

Што ж ты, дэпутат нейкага там склікання,
Лаешся?
Стаў прэзідэнтам — дык лякуй гнойны мор,
Бо клянуся сваёй воляю —
Ты дачакаешся
Часу,
Калі руіны нацыі
Стрэляць ў упор.

15.03.11.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула