БЕЛ Ł РУС

Дзень Волі ў Лондане

29.03.2011 / 10:22

Алесь Чайчыц

Святкаванне Дня Волі ў беларускім асяродку ў Лондане

Святкаванне Дня Волі пачалося з сяброўскай сустрэчы «PUBB» — наймалодшай беларускай арганізацыі ў Брытаніі — клуба беларускіх прафесіяналаў, што працуюць у лонданскім City.

На наступны дзень, у суботу, адбылося ўрачыстае мерапрыемства, арганізаванае сумесна Згуртаваннем Беларусаў у Вялікай Брытаніі і Англа-Беларускім Таварыствам.

На сустрэчы было зачытанае прывітальнае слова ад Івонкі Сурвіллы, з лекцыяй пра гісторыю свята выступіў намеснік старшыні ЗБВБ Мікола Пачкаеў. З прамовай выступіў а. Аляксандр Надсан.

Члены кіраўніцтва Англа-Беларускага Таварыства Джым Дынглі і доктар Алан Флаўэрс распавялі пра актуальныя брытанскія праваабарончыя ініцыятывы, звязаныя з Беларуссю: Беларускі камітэт і кааліцыя «Free Belarus Now!», узнагарода беларускім палітвязням, спектакль «Свабоднага тэатра» і Джуда Лоў у парламенце Вялікай Брытаніі.

Пасля спявання «Ваяцкага маршу» адбыўся невялікі банкет.

Дзень Волі

Мікола Пачкаеў, намеснік старшыні ЗБВБ

а. Аляксандр Надсан

брытанскі беларусіст Джым Дынглі

доктар Алан Флаўэрс, адзін з кіраўнікоў Англа-Беларускага Таварыства, фізік

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула