БЕЛ Ł РУС

Мінчук атрымаў сур'ёзныя апёкі, разаграваючы ацэтон на пліце

25.04.2011 / 16:51

У Мінску малады мужчына атрымаў сур’ёзныя апёкі ў выніку ўспышкі ацэтону, які ён разаграваў на газавай пліце ў сваёй кватэры.
Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведаміў памочнік начальніка Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС Віталь Дэмбоўскі.

Са словаў пацярпелага, ён разаграваў ацэтон у рондлі на газавай пліце, у нейкі момант пары ацэтону ўспыхнулі, абпалілі яму твар, шыю, плечы. З тэрмічным апёкам галавы, абедзвюх кісцяў рук, пляча 1–3 ступені цяжару і з дыягназам «дымавая таксічная інгаляцыя» мужчына дастаўлены ў Гарадскую бальніцу хуткай медыцынскай дапамогі.

Як сцвярджаюць дактары, ён пакутуе на наркатычную залежнасць і, хутчэй за ўсё, гатаваў з ацэтону чарговую порцыю «зелля».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула