БЕЛ Ł РУС

EPAM Systems хоча прыцягнуць да $100 млн праз IPO

14.06.2011 / 11:4

Адна з найбуйнейшых у Еўропе аўтсорсінгавых кампаній EPAM Systems 10 чэрвеня падала заяўку ў камісію па каштоўных паперах ЗША (SEC) з планам размяшчэння акцый на суму каля 100 млн даляраў.

Кампанія была створаная ў Беларусі ў 1993 двума інжынерамі, Аркадзем Добкіным і Леанідам Лознерам. Сёння ў ёй працуе каля 7 тыс. чалавек, прычым больш за 3 тыс. з’яўляюцца супрацоўнікамі офіса ў Мінску.

Паводле дадзеных фінансавай справаздачнасці, у 2010 годзе чысты прыбытак кампаніі (пасля падаткаабкладання) склаў $ 33,2 млн. За 1-ы квартал 2011 года EPAM Systems зарабіла $10,07 млн.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула