БЕЛ Ł РУС

На выбарах мэра Кішынёва перамагае нацыянал-ліберал, камуністы прайгралі

20.06.2011 / 07:30

Сяргей Гезгала

У Малдове ў нядзелю прайшоў другі тур мясцовых выбараў.
Іх вынікаў уважліва чакалі ў свеце. Гэта была праверка моцы Альянсу за еўрапейскую інтэграцыю, які змяніў камуністаў ва ўладзе гэтай постсавецкай краіны. Вынікі аказаліся ўдалымі для Альянсу. Па-першае, цалкам за Альянс пачала галасаваць вёска, якая раней падтрымлівала камуністаў. Аграрыі пабачылі, што не такія страшныя дэмакраты, якімі іх малююць. Наадварот, Альянсу ўдалося адкрыць еўрапейскія рынкі для малдаўскай сельгаспрадукцыі.

У цэлым,

усе тры партыі Альянсу за еўрапейскую інтэграцыю палепшылі свае вынікі на выбарах, а рэйтынг камуністаў працягнуў падзенне.

Найбольшая ўвага была да Кішынёва, дзе былы міністр эканомікі камуніст супернічаў з дзейным мэрам-лібералам. Перамог ліберал Дорын Кіртааке.

Малдаўскія лібералы — гэта партыя нацыянальнай арыентацыі, што стаіць на правым флангу палітычнага спектру.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула