БЕЛ Ł РУС

Улады ЗША знайшлі вінаватых у фінансавым крызісе: падтасоўвалі інфармацыю

21.06.2011 / 10:14

Сяргей Гезгала

Да адказнасці прыцягнуць JP Morgan Chase і Royal Bank of Scotland.

Федэральны рэгулятар ЗША высвятліў, што JP Morgan і Royal bank of Scotland падавалі загадзя непраўдзівую інфармацыю аб іпатэчных аблігацыях, цана якіх пасля абвалілася. Рызыкі апынуліся недаацэненыя ў дзясяткі разоў. Наступным адказчыкам можа стаць Goldman Sachs. А ці хто адкажа за фінансавы крызіс у Беларусі, які таксама, імаверна, распачаўся ад таго, што публікавалася «падфарбаваная» інфармацыя пра эканамічныя паказчыкі і фінансавы стан дзяржавы?

Федэральны рэгулятар ЗША — Нацыянальнае ўпраўленне крэдытных саюзаў (NCUA) — хоча прыцягнуць да адказнасці за фінансавы крызіс банкі JP Morgan Chase і Royal Bank of Scotland (RBS). Два грамадзянскія пазовы былі пададзеныя ў панядзелак у акруговы суд Канзас Сіці, паведамляе газета The Wall Street Journal. Як сцвярджае NCUA, гэтыя банкі уцягнулі пяць крэдытных саюзаў у ЗША ў куплю іпатэчных крэдытаў, якія пазней апынуліся «дрэннымі», на агульную суму $ 3 млрд. Калапс пяці найбуйнейшых саюзаў пацягнуў за сабой праблемы ва ўсім сектары, «вынікам стаў самы жорсткі фінансавы крызіс ва ўсёй гісторыі крэдытных саюзаў», — адзначыў старшыня NCUA Дэбі Мац.

«Мы спадзяемся, што ўсе звёны ланцуга панясуць адказнасць, уключаючы андэррайтараў і пасярэднікаў», — заявіў ён.

Крэдытны саюз — гэта пашыранае ў Амерыцы аб’яднанне фізічных і юрыдычных асоб, якое ствараецца для акумулявання грашовых сродкаў і ўзаемнага крэдытавання.

Банкі падавалі «няпэўную інфармацыю аб істотных фактах ці хавалі іх», парушаючы федэральнае заканадаўства і законы асобных штатаў, высветліла NCUA пасля года расследаванняў. З-за гэтых скажэнняў прадстаўнікі крэдытных саюзаў не змаглі адэкватна ацаніць рызыкі па іпатэчных паперах.

У Беларусі ў выніку дэвальвацыі рубля насельніцтва і прадпрыемствы страцілі ў пераліку на даляры каля $1,5 мільярда. Пры гэтым доўгі час прадстаўнікі дзяржаўнай улады запэўнівалі, што разавая дэвальвацыя выключаная, а афіцыйная статыстыка была ружовай: рост ВУП зашкальваў, падзенне золатавалютных рэзерваў не было фатальным.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула