БЕЛ Ł РУС

Сярэдняя зарплата ў Расіі дасягнула 770, у Маскве — 1420 даляраў

22.06.2011 / 13:16

Сяргей Гезгала

У Расіі зарплаты выраслі, але інфляцыя з’ела ўвесь рост рэальных даходаў. Сярэднія заробкі за студзень-красавік гэтага года дасягнулі па Расіі 770 даляраў, а ў Маскве — усе 1420. Аднак рост цэнаў прывёў да таго, што рэальныя заробкі нават скараціліся.

Расія застаецца краінай з аднымі з самых нізкіх у Еўропе заробкамі. Толькі ў Беларусі, Украіне, Малдове ды Балгарыі яны яшчэ ніжэйшыя і складаюць каля 300 даляраў.

А вось Польшча і іншыя краіны Цэнтральнай Еўропы рэзка змянілі палітычны і эканамічны лад у 90-х. У выніку там змянілася і сістэма размеркавання нацыянальнага даходу. У выніку сярэдні заробак у Польшчы цяпер складае каля 1200 даляраў, у Літве і Латвіі — 850.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула