Сямейнае святкаванне дня нараджэння Neuro Dubel
25 ліпеня, у панядзелак, упаб-клубе «Графіці» (зав. Калініна, 16) гурт Neuro Dubel святкуе свой22-і дзень нараджэння.
Гурт «Нейра Дзюбель» — гэта досыць трывалы сямейны калектыў. Для яго заўсёды на першым месцы стаялі чалавечыя якасці музыкі і яго шчырасць. Шчырасць як у зносінах з калегамі, так і з любімай публікай.
Па палітычных і эратычных густах, па ўзросце і колькасці фобій мы вельмі розныя. Але мы займаемся агульнай справай. Гульня не з’яўляецца для нас працай, да шчасця ці на жаль, аднак наша музыка не дазваляе нам заўчасна састарэць душой.