БЕЛ Ł РУС

Фініш. Курс наяўнага даляра на чорным рынку дасягнуў 6700-7000, еўра 9500-10000

4.08.2011 / 15:58

Сяргей Гезгала

Нягледзячы на суровыя пакаранні за незаконныя валютныя аперацыі, чорны рынак квітнее.

photo.bymedia.net

За апошні тыдзень рубель на чорным рынку аднавіў падзенне.

Два месяцы ён трымаўся на ўзроўні каля 6200 за даляр. Цяпер курс даляра да рубля як на сайце Prokopovi.ch, так і ў абменніках суседніх краін вырас да 6500—7000.

У Мінску ў чацвер валютчыкі давалі за даляр 6700 рублёў, а прадавалі даляры за 7000.

Еўра прадаецца за 10 000, купляецца ў раёне 9 500. Трэнд росту захоўваецца ўвесь апошні тыдзень. Цяжка сказаць, ці гэта звязана з сезонным попытам на валюту (адпачынкі), ці рубель скоціцца на новы рубеж назаўжды.

Нягледзячы на суровыя пакаранні за незаконныя валютныя аперацыі, чорны рынак квітнее. Валютчыкі дзяжураць каля вялікіх абменнікаў і ў крамах.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула