Калісьці і ў Беларусі будуць хадзіць манеты
У Брытаніі дызайн манет, што знаходзяцца ў абароце, вытрыманы ў старажытных традыцыях
За што моцна люблю брытанскую валюту, як і большасць рэчаў у Брытаніі, дык гэта за эстэтыку. І асабліва за манеты.
Беларусы пазбаўленыя гэтай асалоды мець у сваіх кішэнях традыцыйныя
Практычна можа гэта і зручна, але ж
наяўнасць манетаў у абароце дадае валюце нейкай сур’ёзнасці, паўнаважкасці, нейкай рэальнасці і сапраўднасці, падмацаванай металёвай датыкальнасцю манетаў.Надрукаваць паперак можа кожны — а выдрукакваць манету — гэта ўжо іншая рэч, гэта ўжо нейкае недвухсэнсоўнае выказванне сваёй уласнай «сур’ёзнасці намераў».
Нармалёвыя, а не проста
толькі беларускі Нацыянальны банк не клапаціцца пра прэстыж краіны на гэтым узроўне і не выпускае манеты ў абарот.Хаця з такімі тэмпамі дэвальвацыі — якія там манеты.
Ёсць у гэтым і штосьці добрае, што за беларускімі грашыма часоў бяздарнай эканамічнай палітыкі лукашэнкаўскага ўрада так і захавалася небеларуская назва «рубель». Так і ператварэнне краіны ў еўрапейскага ізгоя адбылося пад
Беларускі рубель на сімвалічным узроўне стаіць у адным шэрагу з гэтымі сцягам і гербам.Ён так і захаваў усе прыкметы пераходнай часовай
Каралева Альжбета старэе - і разам з ёю старэе партрэт на манетах розных гадоў выпуска
у Брытаніі надпіс на манетах вытрыманы ў старажытных традыцыях: ELIZABETH II D G REG F D, што азначае скарачэнне лацінскай фразы "Альжбета II, Божай міласцю каралева і абаронца веры". Падобная фраза, з некаторымі зменамі, выбіваецца на брытанскіх манетах з 14 стагоддзя
З некаторых манетаў можна скласці пазл у выглядзе брытанскага гербу
У 1971 г. у Брытаніі адбылася грашовая рэформа. Раней фунт дзяліўся на 20 шылінгаў, кожны з якіх дзяліўся на на 12 пенсаў. Пасля рэформы 1971 г. фунт дзяліўся на 100 "новых" пенсаў. Манеты, надрукаваныя ў час рэформы, дагэтуль знаходзяцца ў абароце, іх можна пазнаць па надпісе "New pence" замест проста "pence"
Самая мая любімая манета - брытанскі аднафунтавік. Тоўсценькі, цяжкі, гэткі "паўнаважны", так прыемна ляжыць у руцэ
Аднафунтавыя манеты ўсе розныя, з рознымі малюнкамі і рознымі надпісамі на гурце
У Шатландыі ходзяць такія ж самыя, як у Ангельшчыне, манеты - але іншыя банкноты. Шатландцы лічуць сябе асобнай краінай, і гэта праяўляецца нават на такім узроўне
Надыдзе час, будзем, дасць Бог, мець у Беларусі паўнавартасны металёвы (а можа так здарыцца, што і забяспечаны залатым стандартам — ніхто не ведае, якой там будзе эканоміка пасля гэтага крызісу) талер.