БЕЛ Ł РУС

Вечар сучаснай нямецкай літаратуры — 12 верасня

12.09.2011 / 11:10

У кнігарні «логвінаЎ» (Незалежнасці 37А) ў межах «Месяца нямецкай літаратуры» пройдзе вечар сучаснай нямецкай літаратуры. У часе вечарыны адбудзецца падвядзенне вынікаў конкурсу Інстытута імя Гётэ і часопіса «Прайдзісвет» на пераклад навелы Гайнрыха фон Кляйста.

Вядучая, перакладніца Вера Дзядок пазнаёміць маладых беларускіх перакладчыкаў з сучаснай нямецкай літаратурай.

Пачатак, а 19-й гадзіне.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула