БЕЛ Ł РУС

Творчая сустрэча з Генадзем Бураўкіным — 14 верасня

12.09.2011 / 11:34

Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына” 14 верасня (серада) запрашае на творчую сустрэчу з Генадзем Бураўкіным, прысвечаную яго 75-гадоваму юбілею.

Павіншаваць Генадзя Мікалаевіча з юбілеем прыйдуць яго даўнія сябры: Віктар Казько, Васіль Зуёнак, Гаўрыла Вашчанка, Радзім Гарэцкі, Алег Трусаў, а таксама сябры маладзейшыя: Андрэй Хадановіч, Алесь Пашкевіч, Алесь Старыкевіч, Алена Макоўская і інш.

Цягам сустрэчы будуць гучаць песні на вершы Генадзя Бураўкіна ў выкананні Зміцера Вайцюшкевіча.

Мерапрыемства адбудзецца 14 верасня (серада) у галерэі “Ў” (пр-т Незалежнасцi 37а, ст. метро "Плошча Перамогі").

Пачатак а 18:00.

Уваход вольны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула