БЕЛ Ł РУС

Кітай прызнаў паўстанцкі ўрад Лівіі

13.09.2011 / 08:45

Сяргей Гезгала

Гэта адбылося нашмат пазней за прызнанне яго краінамі Захаду і іх саюзнікамі ў арабскім свеце.

У самой Лівіі працягваюцца баі паміж аднапляменнікамі палкоўніка Кадафі, які кіраваў краінай 42 гады, і паўстанцамі.

Кіраўнік Часовай пераходнай рады Абдэль Джаліль учора выступіў з праграмнай прамовай, у якой абяцаў стварыць у краіне памяркоўную ісламскую дэмакратыю турэцкага тыпу. Ягоную прамову слухалі каля 10 тысяч чалавек, яна транслявалася таксама праз тэлебачанне.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула