БЕЛ Ł РУС

Пугачова і Макарэвіч падтрымалі палітычны праект мільярдэра Прохарава

15.09.2011 / 11:07

Сяргей Гезгала

Міхаіл Прохараў пакідае «Правую справу», стварае ўласную партыю.

Ён абвінаваціў намесніка кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Расіі Уладзіслава Суркова ў маніпуляванні партыяй «Правая справа». Мільярдэр арганізаваў з’езд уласных прыхільнікаў і абвесціў пра стварэнне новай палітычнай сілы.

Падтрымаць яго сабраліся шматлікія дзеячы культуры і шоў-бізнэсу Расіі, у тым ліку спевакі Ала Пугачова й Андрэй Макарэвіч, рэжысёр Павал Лунгін, акцёр Леанід Ярмольнік. Пугачову прысутныя ў будынку Акадэміі навук сустрэлі апладысментамі.

Міхаіл Прохараў назваў Суркова «лялькаводам».

Выглядае, што напярэдадні выбараў у Думу правыя і ліберальныя сілы ў Расіі зноў будуць цалкам падзеленымі. Асобна ўдзельнічае партыя «Яблык» Яўлінскага. Нямцоў, Каспараў, Рыжкоў заклікаюць да байкоту — іх партыі проста не зарэгістравалі. Крэмль падтрымаў «Правую справу», тады як буйны бізнэс на чале з Прохаравым рыхтуюць уласны праект.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула