БЕЛ Ł РУС

Перад пратэстамі 21 верасня ў школах з бацькоў патрабуюць распіскі за дзяцей

20.09.2011 / 23:24

Сяргей Гезгала

Хто не прынясе даведкі, таго да дзявятай вечара не выпусцяць са школы.

Ідэалагічны маразм набірае абароты: напярэдадні Маўклівых пратэстаў 21 верасня ў мінскіх школах збіраюць распіскі. Дзяцей абавязалі заўтра прынесці ад бацькоў даведкі наступнага зместу: «Мой сын… 21.09 з 16.00 да 21.00 будзе знаходзіцца разам з бацькамі дома». Пра гэта «Нашай Ніве» паведаміў бацька чацверакласніка адной са школ. Дзяцей пры гэтым напалохалі: хто не прынясе даведкі, таго да дзявятай вечара не выпусцяць са школы.

«Вось такі ў нас цяпер круглы стол на дварэ», — сказаў нам гэты вясёлы тата.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула